Транспартная інспэкцыя Мінтрансу супольна з ДАІ ад 14 да 24 ліпеня праверыла працу маршрутных таксовак у рэгулярных гарадзкіх і прыгарадных экспрэсных зносінах.

Як паведамляе прэсавая служба Мінтрансу, паводле вынікаў праверкі да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнута 60 асоб, сума спагнаных штрафаў склала 11 мільёнаў рублёў.

Па ўсёй краіне было праведзена 95 праверак, падчас іх праверылі 1237 маршрутных транспартных сродкаў. Па фактах разнастайных парушэньняў было складзена 89 актаў.

Паводле частотнасьці парушэньні кіроўцаў маршрутных таксовак разьмеркаваліся наступным чынам:

  1. безьбілетны правоз пасажыраў (34 выпадкі),
  2. незадавальняльны зьнешні выгляд і санітарны стан транспартнага сроодку (31)
  3. выпуск на лінію транспартнага сродку зь няспраўнасьцямі (13)
  4. адсутнасьць адзнакі пра праходжаньне перадрэйсавага тэхагляду транспартных сродкаў (9)
  5. адсутнасьць адзнакі пра праходжаньне перадрэйсавага мэдычнага агляду кіроўцам (7)
  6. адсутнасьць ліцэнзійнай карткі (6)
  7. правоз пасажыраў звыш нормы, усталяванай для транспартнага сродку (6)
  8. адсутнасьць адзнакі пра праходжаньне дзяржаўнага тэхнічнага агляду (3)
  9. адсутнасьць дамовы абавязковага страхаваньня ўладальнікаў транспартных сродкаў (1)

З выкарыстаньнем інфармацыі АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0