Навуковыя дасьледаваньін пад вадой і біялягічная выведка — вось асноўныя задачы, выканьне якіх японскія навукоўцы спадзяюцца ўскласьці на рыбу‑робата, створаную ва ўнівэрсытэце Кітакюсю (University of Kitakyushu).

Правобразам для робата паслужыў марскі лешч. Ягоная робататэхнічная копія валодае ўнушальнымі памерамі, вагою сем кіляграмаў і рэалістычным зьнешнім выглядам. Ад студэнтаў, якія прыйшлі падзівіцца на робата, які плаваў у акварыюме, толькі й было чуваць: «Яна сапраўдная?». Дзіва што, бо «лешч» нават бурбалкі пускае!

Праўда, прыгледзеўшыся пільней, можна заўважыць, што машынку выдаюць нерухомыя пярэднія, сьпінны й брушны плаўнікі — працуе толькі хвост, за кошт якога «рыба» й плавае.

Поўнасьцю зараджанага акумулятара хапае рыбіне на 80 хвілін бесьперапынанй працы. Інжынэры адзначаюць вельмі ціхую працу рухавікоў, што нямалаважна для выведніка, гэтаксама, як і «маскіроўка», якая дазваляе не распужваць жывых насельнікаў глыбіняў.

Карацей, гэты прататып ва ўсіх сэнсах сыры. Зрэшты, адзін з стваральнікаў «ляшча» прафэсар Ікуа Ямамота кажа, што ў ягонага тварэньня ўсё яшчэ наперадзе: вось як абсталююць яго камэрамі й датчыкамі ды закінуць у мора сіняе… І акеанаграфічныя дасьледаваньні, глядзіш, пойдуць па‑новаму.

Паводле pinktentacle.com, membrana.ru

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру