У Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над грамадзянінам ЗША Эмануілам Зэльцэрам і ягонай сакратаркай Уладленай Функ. Іх вінаваяць у камэрцыйным шпіянажы і выкарыстаньні фальшывых афіцыйных дакумэнтаў. Ім дваім пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.

Амэрыканскі адвакат Эмануліл Зэльцэр вінаватым сябе не прызнае. Справу разглядае Дзьмітры Клімовіч. Працэс абвешчаны закрытым.

Э.Зэльцэр прыляцеў 12 сакавіка гэтага году ў Менск, каб вырашыць праблемы спадчыны памерлага грузінскага мільянэра Бадры Патаркацышвілі. Ён быў арыштаваны КДБ адразу па прылёце. Раней на тэрыторыі Беларусі ён ня быў.

Эмануіл Зэльцэр заяўляў, што пасьля арышту супраць яго ўжывалі фізычную сілу. Да яго доўгі час не дапускалі амэрыканскіх консулаў.

Зэльцэр неаднаразова скардзіўся на дрэнны стан здароўя і адсутнасьць патрэбнай мэдычнай дапамогі ў ізалятары КДБ. ЗША заклікалі беларускія ўлады вызваліць Зэльцэра з гуманных меркаваньняў з-за рэальнай пагрозы ягонаму жыцьцю. Але афіцыйны Менск праігнараваў гэты заклік.

Беларускія ўлады не дазволілі Марку Зэльцэру, які жыве ў Нью-Ёрку, прыехаць у на працэс над ягоным братам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?