«Пасьля акцыі пратэсту ў Горадні на плошчы Савецкай непадалёк прыпынку грамадзкага транспарту пачаліся гвалтоўныя затрыманьні, — паведамляе ў фэйсбуку Дзяніс Івашын. — На актывістаў, якія несьлі расьцяжку з фатаздымкамі затрыманых лідэраў апазыцыі, напалі невядомыя, кінулі на зямлю і пачалі гвалтоўна запіхваць у «Газель». Удалося адбіць адную жанчыну, якую шмат прысутных людзей (сярод іх былі тыя, хто ня ўдзельнічаў у мітынгу) узялі разам з ціхарамі ў кола».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0