У Канстанціна Чарнова, якога ўтрымліваюць у зняволенні за ўдзел у магілёўскім Маршы недармаедаў, зламаныя абедзве рукі, піша Радыё Свабода.

З гэтымі траўмамі ён прыйшоў на акцыю пратэсту. Паводле маці, Канстанцін абмежаваны ў рухах. Яму складана самастойна есці і глядзець сябе. Жанчына выказала свой непакой, што сыну не аказваюць ў няволі належную медыцынскую дапамогу. Чакаецца, што Канстанціна прывязуць на суд за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0