Выпадак, што здарыўся ў матчы чэмпіянату Расіі па гандболе паміж дзяўчатамі 2001 года нараджэння, бурна абмяркоўваецца ў інтэрнэце.

На ютуб трапіла відэа, на якім бачна, як спартсменка з Растоўскай вобласці Крысціна Каталуп пасля няўдалай атакі наўмысна наступіла, а таксама падскочыла на галаве суперніцы з Масквы Аляксандры Пустохінай.

Суддзя імгненна выдаліў з пляцоўкі Каталуп. У Федэрацыі гандбола Расіі кажуць, што Каталуп дыскваліфікаваныя на тры гульні. Аднак некаторыя мяркуюць, што гэта вельмі мяккае пакаранне.

Пацярпелая змагла пакінуць пляцоўку толькі з дапамогай дактароў. Але жыццю дзяўчыны нічога не пагражае.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?