Як паведамілі ва УСК па Мінскай вобласці, 6 сакавіка 49-гадовая жанчына не выйшла на працу, таксама яна не адказвала на тэлефонныя званкі, таму яе калегі звярнуліся ў міліцыю. Праваахоўнікі ўскрылі кватэру і знайшлі яе цела са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі.

Салігорскі РАСК распачаў па гэтым факце крымінальную справу аб забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю (ч. 2 п. 6 арт. 139 КК Беларусі).

Праваахоўнікі аператыўна высветлілі асобу, датычную да здзяйснення злачынства. Ім аказаўся 27-гадовы сын забітай жанчыны, які быў раней судзімы за захоўванне наркотыкаў і не меў сталага заробку.

Следчыя выявілі, што малады чалавек перыядычна пражываў у пацярпелай. Калі падазраваны без дазволу зняў з банкаўскай карткі маці грашовыя сродкі, паміж імі адбыўся канфлікт. У выніку сваркі ён нанёс жанчыне мноства нажавых раненняў. Пасля гэтага зачыніў на ключ уваходныя дзверы і з'ехаў у Мінск, дзе быў затрыманы на наступны дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0