Затрыманыя 15 сакавіка грамадзяне груба парушылі закон аб масавых мерапрыемствах. Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік МУС Георгій Яўчар, перадае БЕЛТА.

Артыкулам 11 закона аб масавых мерапрыемствах забаронена хаваць свае твары пад маскамі.

«Падчас акцыі 15 сакавіка асобныя грамадзяне груба парушылі закон аб масавых мерапрыемствах, які забараняе хаваць твары пад маскамі. Супрацоўнікі міліцыі папярэджвалі пра неправамернасць такіх дзеянняў. Аднак законныя патрабаванні праваахоўнікаў грамадзяне праігнаравалі і працягнулі ўдзел у мерапрыемстве менавіта ў масках. З мэтай высвятлення асобы, а таксама магчымай датычнасці да іншых правапарушэнняў было прынятае рашэнне аб затрыманні», — сказаў Георгій Еўчар.

Ён таксама растлумачыў затрыманне ў грамадскім транспарце. «Затрыманне ў грамадскім транспарце праводзілася, бо была імавернасць таго, што правапарушальнікі могуць уцячы. Грамадзяне аказалі супраціў, адзін супрацоўнік міліцыі атрымаў траўмы і цяпер знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі. Усяго за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах было затрымана некалькі дзясяткаў чалавек. У цяперашні час іх дзеянням даецца прававая ацэнка», — распавёў афіцыйны прадстаўнік МУС.

Глядзіце: ВІДЭА, як у Мінску ціхары хапаюць моладзь пасля дазволенага шэсця

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0