Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутанен, якая знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі, выказала ўдзячнасць кіраўніцтву краіны за запэўніванні ў тым, што праваахоўныя органы будуць выказваць стрыманасць у дачыненні да ўдзельнікаў акцый супраць падатку на дармаедства, паведамляе прэс-служба АБСЕ.

Фота прэс-служба ПА АБСЭ

Фота прэс-служба ПА АБСЭ

У арганізацыі адзначылі, што Мутанен падрабязна абмеркавала акцыі пратэстаў, якія праходзяць у краіне, з-за дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем і спікерам парламента Уладзімірам Андрэйчанкам.

Кіраўніка ПА АБСЕ хвалявалі таксама меркаваныя пераследы журналістаў і арышты лідараў апазіцыі.

«Мутанен прыняла да ведама і выказала ўдзячнасць за запэўніванні беларускага кіраўніцтва ў тым, што праваахоўныя органы будуць праяўляць стрыманасць і паважаць вяршэнства закона, а таксама забяспечаць выкананне права на свабоду мірных сходаў і свабоду слова», - сказана ў паведамленні прэс-службы.

Яна таксама вітала намаганні краіны па арганізацыі летняй сесіі асамблеі ў Мінску і адзначыла ролю Беларусі ў садзейнічанні мірнага ўрэгулявання крызісу ва Украіне.

У Беларусі шматлюдныя акцыі пратэсту супраць падатку на дармаедства ідуць ужо месяц. 15 сакавіка ў Мінску, Гродне і Магілёве прайшлі чарговыя «маршы недармаедаў», пасля якіх пачаліся затрыманні з ужываннем сілы. Паводле звестак праваабаронцаў, толькі ў сталіцы затрымана больш за паўсотні чалавек. 16 сакавіка адбыліся суды: людзі атрымалі штрафы, а таксама арышты ад 12 да 15 сутак, дадае Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0