З амаль 10-мільённага насельніцтва Беларусі больш за 5 мільёнаў чалавек з’яўляюцца інтэрнэт-карыстальнікамі. 93% з іх выходзяць у анлайн штодзённа. На кожнага беларуса прыходзіцца 1,8 гаджэта. У асноўным, гэта смартфоны, прычым 90 % «няяблычныя». Улічваючы, што доля уладальнікаў смартфонаў будзе толькі павялічвацца, эксперты прагназуюць, што расці будзе і колькасць мабільных пагроз. Ці могуць сёння камп'ютары і тэлефоны, а галоўнае — нашы асабістыя дадзеныя там, добра адчуваць сябе без антывірусаў і іншай абароны? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі прадстаўнікі кампаніі «ESET» на спецыяльнай канферэнцыі.

Калі ў 2015 годзе злачынцы выпускалі 200 новых шкодных праграм для Android кожны месяц, то ў 2017-м іх колькасць, на думку вірусных экспертаў, узрасце да 400. Пад асноўным прыцэлам знаходзяцца, само сабою, грошы. Прычым заражэнні ў 90% выпадкаў адбываюцца праз электронную пошту. Але ёсць і ўнікальныя моманты: напрыклад, у 2015 годзе быў напісаны ботнэт, які перашкаджаў беларусам запісацца ў польскае консульства: людзі не маглі зарэгістравацца на адмысловым сайце, а кіберзлачынцы проста перапрадавалі выгадны час.

Сярод мабільных вымагальнікаў сёння пераважаюць так званыя «паліцэйскія»: яны блакуюць экран, патрабаванне выкупу імітуе афіцыйнае паведамленне аб блакаванні за прагляд порнакантэнта, распаўсюджванне неліцэнзійнага ПЗ і іншыя падобныя «парушэнні». Карацей, трэба быць асцярожнее.

Дадатковае для межаў Беларусі хваляванне: ці не сочаць за мной і ці не ўзламаюць спецслужбы (для разважанняў: 48% інтэрнэт-карыстальнікаў у нашай краіне заляпляюць ізастужкай свае вэб-камеры)? Пра тое, як мінімазаваць падобныя рызыкі, «НН» расказаў кіраўнік прадстаўніцтва «ESET» у Расіі і СНД Дзяніс Мацееў:

«Ёсць дзеянні, якія неабходна зрабіць, каб звесці да нуля любыя пагрозы: усталяванне антывіруса, надзейныя паролі, асцярожнасць падчас распараджэння персанальнымі дадзенымі. Мы са свайго боку працуем выключна над тэхнічнымі пытаннямі, без палітычнай падаплёкі, не ставячы мэту высветліць, з якога канкрэтна месца паступаюць пагрозы».

Дзяніс Мацееў, фота Антона Матолькі

Дзяніс Мацееў, фота Антона Матолькі

Нягледзячы на палохаючыя прадказанні экспертаў, 85% беларусаў працягваюць юзаць неліцэнзійнае праграмнае забяспячэнне. А для 15% Wi-Fi роўтараў да гэтага часу выкарыстоўваюцца логіны і паролі накшталт «12345», «password» і «admin».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?