Польшча не збіраецца ўводзіць еўра на працягу 10 ці 20 гадоў. Пра гэта заявіў польскі віцэ-прэм'ер Матэуш Маравецкі, піша Bloomberg.

Па словах віцэ-прэм'ера, калі краіна пазбавіцца такіх інструментаў, як магчымасць эмітаваць доўг, устанаўліваць працэнтныя стаўкі і друкаваць свабодна канверсоўную валюту, то «хутка пашкадуе» аб такім рашэнні.

«Праз 10—20 гадоў, калі ключавыя параметры эканомікі краіны будуць падобнымі з тымі, што ёсць у Германіі, Францыі і Нідэрландах, мы падумаем над гэтым», — сказаў Матэуш Маравецкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0