Прыблізныя лічбы паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян і сродкамі масавай інфармацыі Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.

Арганізацыя пакватэрнага ўліку і рэгулявання спажыванай цеплаэнергіі пры вертыкальнай разводцы магчымая шляхам аснашчэння кожнага ацяпляльнага прыбора рэгулятарамі і размеркавальнікамі цеплавой энергіі, якія дазваляюць вызначыць долю кожнага памяшкання ва ўдзельным аб'ёме спажытай усім домам энергіі.

Так, кошт размеркавальніка электроннага тыпу складае каля Br30, тэрмарэгулятара — ад Br20 да Br80 ў залежнасці ад тыпу. Аснашчэнне аднаго ацяпляльнага прыбора размеркавальнікам цяпла і тэрмарэгулятарам (з улікам мантажных работ) абыйдзецца ў суму каля Br130.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?