Асуджаны на 15 сутак арышту ўдзельнік мітынгу пратэсту недармаедаў у Бабруйску Яўген Глагольеў-Васьковіч ад 16 сакавіка пачаў за кратамі галадоўку пратэсту.

Пра гэта паведаміла жонка асуджанага Александрына Глагольева-Васьковіч.

Александрына спадзяецца, што Яўген адмаўляецца толькі ад казённага харчаваньня, «бо есці і нават глядзець на гэта немагчыма. Хаця начальнік казаў, што ежу ім прывозяць ажно з кавярні. Хатнюю ежу я здала пад вопіс, і Яўген распісаўся ў атрыманьні — спадзяюся, паесць».

14 сакавіка суд у Бабруйску пакараў арыштам на 15 сутак былога палітвязня Яўгена Васьковіча за ўдзел у акцыі пратэсту ў гэтым горадзе 12 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?