Прозвішчы Шуневіч, Шунька, Шунейка ў Беларусі частыя. Яны чыста беларускія і паходзяць, найхутчэй, ад старабеларускага скарачэння імені Самойла, Самуіл (Шуня). (Параўнайце: Санька, Санейка нароўні з Александровіч, Алесін, Сашук, Сашык, Сашура — ад Аляксандр.)

Аднак утворанае ў 2017 годзе слова мае вельмі канкрэтнае паходжанне. Шуняўкамі моладзь пачала называць міліцыянтаў у цывільным. Раней іх называлі ціхарамі. Ад прозвішча ж міністра ўнутраных спраў Шуневіча сталі называць яшчэ і «шуняўкамі».

«Шуняўкі маскіруюцца пад звычайных мінакоў, але іх лёгка пазнаць па стылі «спорт-шык» — курткі, джынсы, красоўкі (усё новае) — і разняволенай паходцы. У рэгіёнах яны апранутыя нашмат лепш асноўнай масы пратэстоўцаў», — піша Павел Свярдлоў.

Ціхары масава выхоплівалі пратэстоўцаў з натоўпу падчас «маўклівых акцыяў» у 2011 годзе. Але новае слова для іх прыдумалі толькі цяпер, калі сваімі «ахраніцельнымі» поглядамі звярнуў на сябе ўвагу міністр Шуневіч, у той час калі народ стаў больш задумляцца пра свае грамадзянскія правы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?