Гомельскага пенсіянера спрабавалі абкрасці двойчы за месяц, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

У пачатку лютага ў кватэру да 98-гадовага гомельскага пенсіянера пастукаліся тры жанчыны неславянскай знешнасці. Яны сказалі, што займаюцца зборам ахвяраванняў для маючых патрэбу. Дзядуля запрасіў незнаёмак да сябе і прапанаваў гарбату. Пакуль адна з іх адцягвала ўвагу гаспадара, іншыя абшуквалі кватэру ў пошуках матэрыяльных каштоўнасцяў. Аднак давесці свой злачынны намер да канца не змаглі. Пенсіянер сказаў, што з хвіліны на хвіліну чакае ў госці сваякоў. Даведаўшыся пра гэта, махляркі тут жа сышлі. Пасля іх сыходу дзядуля зайшоў у пакой і ўбачыў беспарадак сярод асабістых рэчаў. Супрацоўнікам крымінальнага вышуку давялося правесці карпатлівую працу, каб высветліць асобы падазраваных і ў далейшым затрымаць іх. Цяпер з імі праводзяцца следчыя дзеянні.

Следчы камітэт па гэтым факце распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 14 (замах на злачынства) і ч. 2 арт. 205 (крадзеж) КК РБ. Затрыманым пагражае пакаранне папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Гэта не першы выпадак здзяйснення правапарушэння ў дачыненні да 98-гадовага пенсіянера. Літаральна ў тым жа месяцы махляркі падобным чынам выкралі ў ветэрана баявыя ўзнагароды Вялікай Айчыннай вайны. Праўда, і тады зламысніцам далёка сысці не ўдалося, яны былі затрыманыя міліцыянтамі цягам паўгадзіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру