Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, карыбскі паэт і драматург Дэрэк Уолкат памёр ва ўзросце 87 гадоў, паведамляе ВВС.

Getty

Як паведаміла сям'я паэта, ён памёр у сябе дома на востраве Сэнт-Люсія.

Уолкат атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 1992 годзе ва ўзросце 62 гадоў, пасля таго як на працягу многіх гадоў трапляў у шорт-ліст узнагароды.

Ён лічыцца адным з найвялікшых аўтараў другой паловы ХХ стагоддзя.

Сябар Уолката Іосіф Бродскі пісаў пра творчасць паэта: «Метрычная і жанравая яго разнастайнасць у мяне проста выклікае зайздрасць… Яго вершы — гэта сплаў мовы і акіяна».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру