Міністр унутраных спраў Турцыі Сулейман Сайлу заявіў, што ў выпадку працягу канфлікту паміж Анкарой і Амстэрдамам, турэцкія ўлады гатовыя адкрыць мяжу і адпраўляць у Еўропу па 15 тысяч нелегальных мігрантаў штомесяц, паведамляе ВВС.

«Дык вось я звяртаюся да Еўропы: вы там такія смелыя? Хочаце, мы вам учынім галаўны боль, адкрыўшы шлях тым 15 тысячам уцекачоў, якіх мы да вас не пускаем штомесяц?» — заявіў ён.

Раней міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу таксама пагражаў краінам ЕС разарваць пагадненне аб бежанцах і «заваліць» Еўропу мігрантамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру