У выніку хатніх родаў, якія адбыліся ў кватэры ў Віцебску, памерла дзяўчынка-немаўля. Гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да маці дзіцяці.
Парадзіха з сям'ёй - мужам і дачкой - жыве ў Санкт-Пецярбургу. У Віцебску пражывае яе маці. Да яе і прыехала ў лютым гэтага года жанчына, каб нарадзіць у яе кватэры другое дзіця. Дзяўчынка наглыталіся каляплодных водаў і пачала задыхацца.
Маці спачатку сама аказвала дапамогу дачцэ, потым прыехала хуткая. Нованароджаную адвезлі ў бальніцу, але праз дзве гадзіны пасля нараджэння яна памерла.
У лістападзе 2016 года жанчына звярталася ў кансультацыю абласной радзільні. Паведаміла медыкам, што нараджаць будзе ў Беларусі. Але зробіць гэта ў хатніх умовах. Лекары папярэджвалі будучую маці аб рызыцы для яе самой і малога, але яна іх не паслухала.
Дарэчы, першае дзіця жанчына таксама нарадзіла ў хатняй абстаноўцы. У жаночай кансультацыі яна тады не назіралася.
Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 144 КК (Прычыненне смерці па неасцярожнасці).
Каментары