Дрэўная рудая мыш, якая жыве ў Малайзіі, чакае прыцемкаў, тады залазіць на пальму й п’е з кветак забрадзілы нэктар, які ўтрымлівае 3,8 % алькаголю. Штодня яна спажывае столькі алькаголю прапарцыйна да сваёй масы цела, што ў выпадку з чалавекам гэта магло б прывесьці да сур’ёзных наступстваў для здароўя.

Дасьледчыкі кажуць, што за 55 мільёнаў гадоў эвалюцыі рудыя мышы здолелі прыстасавацца да такога ладу жыцьця, таму ад выпітага цяпер зусім не п’янеюць.

BBC

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0