Нямецкая сям’я купіла 6‑тонны танк, які зьбіраецца выкарыстоўваць для паездак за пакупкамі й штодзённых прагулак.

Айцец Іаахім Шоніх нават усталяваў на браніраванай машыне «Фокс» брытанскай вытворчасьці дзіцячае сядзеньне для свайго двухгадовага сына Паўля.

Танк аснашчаны 30‑мілімэтровай гарматай (праўда, ня чыннай) і пакрыты трохцалёвай бранёй.

«Мы карыстаемся танкам для паездак па крамах і прагулак», — расказаў Іаахім карэспандэнту выданьня Neu Anspach. — Даволі складана знайсьці месца для стаянкі. На кожным скрыжаваньні мы карыстаемся неаспрэчнай перавагай».

Адзіны недахоп — расход паліва: рухавік разьлічаны на 4,2 літра й спальвае галон саляркі за пяць міляў.

Абышлася неардынарная цацка ў 88 тысяч даляраў.

За покупками в супермаркет - на танке

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0