Фото: Reuters

Фото: Reuters

Улады Кітая заявілі, што апошняя электрастанцыя Пекіна, якая працуе на вугалі, спыніла працу.

З гэтага часу ўсю электрычнасць у горадзе генеруюць з дапамогай прыроднага газу.

Гэтая навіна з'явілася на фоне смогу, які ў чарговы раз ахутаў Пекін.

Усяго некалькі дзён таму прэм'ер-міністр Кітая Лі Кэцян паабяцаў перад нацыянальным парламентам вярнуць блакітнае неба над краінай.

Пекін - першы кітайскі горад, усе электрастанцыі якога будуць працаваць на газе.

Кітай пакутуе ад частага смогу. Хуткая індустрыялізацыя прывяла да значнага забруджвання паветра ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?