Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі прызначаны на 28 верасня 2008 г. Ці нясуць гэтыя выбары нейкую інтрыгу, і ці могуць яны прывесці да ўзнікнення новага палітычнага раскладу? Выключаць такой магчымасці пакуль нельга, але таксама застаецца фактам тое, што інтрыга што да аб’яўленых выбараў пакуль што цалкам палягае ў міжнароднай плоскасці, а не ва ўнутрыпалітычных баталіях.

Уводзіны

Парламенцкія выбары ў Беларусі ужо даўно ператварыліся ў руцінную і дастаткова нудную працэдуру, раз-пораз разбаўленую рэферэндумамі, якія маюць тэндэнцыю спалучацца з выбарамі парламентарыяў. Выбары праводзяцца ў ніжэйшую палату Парламента — Палату Прадстаўнікоў, - якая складаецца з 110 дэпутатаў і не мае нават паўнавартаснай законатворчай прэрагатывы, прэзідэнцкія дэкрэты маюць нават большую моц, чым законы, прынятыя Парламентам. Беларускі парламент не мае партыйнай структуры, што падмацавана мажарытарнай сістэмай, на падставе якой праводзяцца выбары. Дэпутат падтрымлівае ў вачах грамадства свой стары савецкі статус рэгіянальнага лабіста ў цэнтральных калідорах улады, а не сапраўднага прадстаўніка выбарцаў і асобы, якая прымае рашэнні. Практычная адсутнасць інтрыгі і сур’ёзных чаканняў у адносінах да бяссільных прадстаўнічых ворганаў і пасіўны падыход апазіцыі да выбарчых кампаніяў не пакідае грамадству іншага выбара акрамя як прыняць загадзя падрыхтаваную прапанову ўладаў. У прыватнасці, практычна адсутнічае супраціў кампаніям датэрміновага галасавання (працэдура, якую апазіцыя лічыць найбольш прыдатнай для фальсіфікацыяў), пад час якой да 30% выбарцаў аддаюць свае галасы яшчэ да самой даты выбараў. У гэткай сітуацыі, выбары ператварыліся ў рытуал савецкай эпохі, якога абавязкова варта прытрымлівацца, калі хочаш застацца ў добрых стасунках з уладай.

Аднак, гэтыя выбары 2008 года не будуць пазбаўленыя інтрыгі, хаця яна, магчыма, і не будзе заключацца ў канфрантацыі паміж рэжымам і апазіцыяй. Прынамсі адна інтрыга ў выбарах захоўваецца: яна палягае ў тым, што яны могуць стаць індыкатарам, паводле якога можна будзе ацэньваць прагрэс у адносінах паміж Беларуссю і ЕС.

За апошнія некалькі год, беларуска-еўрапейскія адносіны развіваліся паводле сінусоіды, у якой перыяды “нармалізацыі” і спробаў дыялогу змяняліся “пахаладаннем”, якое было часта выклікана інтэнсіфікацыяй палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Апошняе такое пахаладанне адбылося ў сакавіку 2008 года, калі замест чаканага вызвалення Аляксандра Казуліна ўлады брутальна разагналі дэманстрацыю прымеркаваную да Дня Волі, правялі ператрусы офісаў фінансаваных Еўрасаюзам апазіцыйных медыяў і вынеслі прысуды аб пазбаўленні волі удзельнікам пратэстаў прадпрымальнікаў, такім чынам павялічыўшы колькасць асобаў, якіх ЕС і ЗША лічаць палітычнымі зняволенымі.

У папярэдніх даследваннях BISS мы разглядалі беларуска-еўрапейскія адносіны як проста функцыю стасункаў паміж Беларуссю і Расіяй. У адпаведнасці з гэтай логікай, калі Лукашэнка ў стане дамагчыся пэўных эканамічных саступак і палітычнай падтрымкі з боку ўсходняга суседа, афіцыйны Мінск губляе інтарэс да Еўрапейскага Саюза і наадварот. З гэтага гледзішча, апошні перыяд пахаладання адносінаў з ЕС і ЗША ў сакавіку практычна супаў з рашэннем Крамля пакінуць цану на газ для Беларусі ў 2008 годзе на ўзроўні менш за палову ад еўрапейскай. У адпаведнасці са шматлікімі меркаваннямі, інтэнсіфікацыя канфлікту з ЗША, якая мела таксама наступствы і для беларуска-еўрапейскіх стасункаў, была скіравана менавіта на тое, каб не пакінуць Маскве іншых варыянтаў апрача прыняцця такога рашэння.

Сёння, аднак, Лукашэнка мае справу з іншай асобай у Крамлі — самаўпэўненым і дзелавым Дзмітрыем Мядзведзевым разам з ягоным папярэднікам і новым прэм’ер-міністрам Уладзімірам Пуціным, які зрабіўся галоўнай персонай, што прасоўвае эканамічныя інтарэсы Расіі ў суседніх краінах не зважаючы u1085 на дыпламатычны пратакол. І хаця ніякага канфлікту з Расіяй не назіраецца, Лукашэнку неабходна захаваць пэўную прастору для манёўру ў адносінах з ЕС.

Інтрыга, якой не было?

Падаецца, што парламенцкія выбары з’яўляюцца выдатнай сітуацыяй для пашырэння гэтага поля для манёўру. Па-першае, уваход апазіцыі ў парламент не парушае баланс сіл у краіне ў любым выпадку, бо заканадаўчы ворган застаецца малаэфектыўным. Па-другое, перамога некалькіх сябраў апазіцыі ў розных акругах, як паказвае досвед, не абавязкова вядзе да падвышэння папулярнасці і даверу да ўсёй апазіцыі. Па-трэцяе, лібералізацыя электаральных практык насамрэч не гарантуе, што апазіцыя заваюе месцы ў парламенце: ў скрайнім выпадку ўлады заўсёды будуць мець аргумент, што “народ вырашыў” не дапушчаць апазіцыю да заканатворчасці. І апошняе, само палягчэнне выбарчых практык можа выклікаць крызіс ідэнтычнасці ўнутры апазіцыі, калі больш радыкальная яе частка можа ўзмацніцца ў сваёй упэўненасці, што апазіцыя, праз падключэнне да электаральнай кампаніі, “прадаецца” рэжыму.

Задача “забеспячэння” мінімальна прыймальнага ўзроўню празрыстасці выбараў, да таго ж, аблегчана унутранымі супярэчнасцямі, апатыяй і пэўным “канфліктам пакаленняў” у стане палітычнай апазіцыі. Магчымы байкот выбараў часткай апазіцыйных сілаў можа прывесці да таго, что часткова паўторыцца сцэнар 2000 года, калі апазіцыя на парламенцкіх выбарах збольшага вяла ўнутраную барацьбу, пакінуўшы ўлады рэалізоўваць уласныя сцэнары. Кампанія байкоту — гэта магчыма таксама спроба перафарматаваць палітычнае поле перад прэзідэнцкімі выбарамі 2011 года шляхам павышэння ставак тых груповак, якія выступаюць за больш радыкальны сцэнар паводзінаў апазіцыі на выбарах. Аднак, у любым выпадку, спробы байкоту толькі дададуць магчымасцяў для міжнароднай легітымізацыі выбараў уладамі.

Аднак, нават пры такіх умовах лібералізацыя электаральных практык будзе азначаць трансфармацыю ўсёй гэтай добра u1079 змазанай дзяржаўнай машыны, што можа прывесці да непажаданых наступстваў. З аднаго боку, ўрад добраахвотна надае пэўную вагу палітычным апанентам, што супярэчыць доўгатэрміновай палітыцы паслядоўнага разбурэння апазіцыі. Нават калі апазіцыя ўсё ж патрапіць у парламент, такая нармалізацыя можа быць нядоўгай, бо існуе больш за адзін спосаб пагоршыць палітычны клімат у краіне і такім чынам справакаваць новы перыяд “глыбокай замарозкі” стасункаў з ЕС. З іншага боку, ўлады рызыкуюць ператварыць электаральную арэну ў памост для “ўнутрырэжымнага плюралізму” і фракцыйнай барацьбы: у нешта, што можа быць нават больш рызыкоўным для доўгатэрміновай стабільнасці сістэмы, чым наяўнасць самой апазіцыі. Тэндэнцыя пазбягання міжфракцыйнай барацьбы была найбольш яскрава прадэманстраваная шляхам адкладання інаугурацыі прапрэзідэнцкай партыі “Белая Русь”, якая, на думку многіх, павінна была стаць галоўным прадстаўніком прэзідэнцкае волі падчас гэтых выбараў. На самой справе, Лукашэнка адмовіўся ад “Белай Русі” і яе стваральнікаў з-за таго, што тыя выкарыстоўвалі савецкія метады ў разбудове арганізацыі, і такім чынам адмежаваўся ад гэтага праекту. Крытыка прэзідэнта на адрас “Белай Русі” вельмі паказальная, прымаючы да ўвагі той факт, што арганізацыя, па меркаванню многіх, стваралася як інструмент перадачы ўлады ад Лукашэнкі да пераемніка, якім мог стаць ягоны старэйшы сын Віктар. Пасада спікера парламента была б добрым трамплінам для далейшага росту. Аднак выяўляецца, што гэтыя прыпушчэнні былі цалкам неабгрунтаваныя, і схема з пераемнікам была прадуктам спекуляцыяў, не падмацаваных неабходнай інфармацыяй. У рэшце рэшт, прэзідэнт Лукашэнка сам паклаў канец чуткам, прэзентаваўшы публіцы свайго малодшага сына Мікалая і абвясціўшы, што той будзе ягоным сапраўдным пераемнікам. Такім чынам, прэзідэнт недвусэнсоўна абвесціў пра тое, што ён не збіраецца ў бліжэйшым будучым адыходзіць ад спраў. Адпаведна, парламенцкія выбары u1079 згубілі яшчэ адну інтрыгу.

Крок наперад — два назад

Чаканні таго, што сёлетнія парламенцкія выбары могуць быць пераломнай падзеяй, што прывядзе да палітычнай лібералізацыі, пакуль што засноўваюцца пераважна на афіцыйным дыскурсе, які робіць акцэнт на неабходнасці дэмакратычных і празрыстых выбараў. Прэзідэнт Лукашэнка паслядоўна паўтараў на працягу года, што маючыя адбыцца выбары будуць праведзеныя з максімальнай празрыстасцю і на “найвышэйшым еўрапейскім узроўні”, і паабяцаў, што Беларусь “пакажа Захаду і Расіі як трэба праводзіць выбары”, у той час як старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Лідзія Ярмошына задэкларавала, што яна будзе “працаваць для дасягнення міжнароднага прызнання выбараў”. Аднак, трэба памятаць, што перад папярэднімі выбарамі падобныя заявы таксама рабіліся. Адным вартым увагі адрозненнем гэтай парламенцкай кампаніі ад папярэдніх з’яўляецца тое, што ўлады, відаць, пазбавіліся страху, што апазіцыя можа паспрабаваць заарганізаваць падчас выбараў “каляровую” рэвалюцыю: хаця дэманізацыя апазіцыі ў афіцыйных СМІ працягваецца, яна далёка не такая інтэнсіўная, як раней. Улады таксама пайшлі на касметычныя але досыць эфектыўныя з гледзішча PR змены ў заканадаўстве, для таго каб даказаць прагрэс у электаральнай сферы. На прыклад, улады дазволілі місіі ад Офіса па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ назіраць за выбарамі, у адрозненні ад афіцыйнай Масквы, якая не дапусціла місію да назірання за парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі некалькі месяцаў таму. Пэўныя касметычныя крокі, да прыкладу, запрашэнне кіраўнічкай Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Лідзіяй Ярмошынай прадстаўнікоў палітычных партыяў быць наглядальнікамі ў Цэнтральную Выбарчую Камісію не змяняе ўсіх правілаў палітычнай гульні ў Беларусі, але стварае добры піяр-эфект для беларускіх уладаў.

Дэкларацыі прэзідэнта Лукашэнкі пра тое, што некаторыя сябры апазіцыі могуць быць уключаныя ў склад парламентарыяў былі правільна u1087 праінтэрпрэтаваныя аналітыкамі як запрашэнне Еўрапейскага саюза за стол перамоваў. Робячы намёкі (аднак, без аніякіх абавязальніцтваў), што выбары будуць праведзеныя паводле трохі іншага сцэнару, афіцыйны Мінск можа паспрабаваць прамацаць глебу на прадмет таго, як далёка еўрапейцы могуць пайсці ў нармалізацыі стасункаў (да прыкладу, зняццё санкцыяў і візавых абмежаванняў), калі афіцыйны Мінск пацвердзіць, што апазіцыі будуць прадастаўлены месцы ў парламенце.

Магчыма, даследаванне прынесла нездавальняючыя вынікі, бо з чэрвеня 2008 года ўсе індыкатары паказвалі на тое, што выбары, хутчэй за ўсё, будуць праведзеныя па звычайнаму сцэнару. Прапагандысцкі серыял “Сеціва”, паказаны па Беларускім тэлебачанні 10-12 чэрвеня, пацвердзіў, што афіцыёзны рэпертуар застрашвання не ніколькі змяніўся пасля папярэдніх палітычных кампаніяў. Галоўнымі нягоднікамі ў гэтай дакументальнай трылогіі паўсталі прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў і замежных грамадскіх арганізацыяў, што займаюцца падтрымкай дэмакратыі, такіх як NDI. Прапагандысцкія медыі яшчэ раз нагадалі, што апазіцыя збіраецца ўдзельнічаць у гвалтоўных акцыях з мэтай скінуць урад. Адметна тое, што акрамя дыктара, усе астатнія каментатары ў дакументальным фільме былі вядомымі дзеячамі камуністычнай і ультранацыяналістычнай апазіцыі Расіі, а таксама маргінальных прарасійскіх лявацкіх партыяў Украіны, але ніводнага вядомага лукашэнкаўскага прапагандыста .

Новы закон аб медыях, прыняты акурат перад пачаткам перадвыбарчай кампаніі ў чэрвені 2008 года, падцьвердзіў, што да змянення палітычнага клімату ў Беларусі яшчэ далёка. Закон не ўнёс радыкальных зменаў у варункі існавання незалежнай прэсы і не ўвёў, насуперак чаканняў, абмежаванняў на інтэрнэт выдавецтвы. Аднак, у той жа час, закон фактычна крыміналізаваў дзейнасць замежных электронных медыяў, якія вяшчаюць на Беларусь пры падтрымцы ЕС і ЗША, калі яны будуць працаваць без рэгістрацыі. Цікава, што прыняццё закона было абстаўлена u1090 так, што першапачатковая версія змяшчала нашмат больш рэпрэсіўныя меры, чым канчатковая, якая была часткова “пачышчана”, і зменена нават з улікам рэкамендацый незалежных журналістаў і міжнародных арганізацыі.

Нарэшце, на тое, што выбары хутчэй за ўсё пойдуць па песімістычным сцэнары, сведчаць і атакі на палітычных апанентаў улады, якія распачаліся пасля абвяшчэння выбараў. Напрыклад, шэраг апазіцыйных актывістаў згубілі працу пасля таго, як яны заявілі пра свой удзел у выбарах, а іншыя палітыкі і праваабаронцы пачалі падвяргацца ўсціску падатковых інспекцыяў. Антыапазіыцыйная кампанія была фактычна падтрымана самім прэзідэнтам, які наўпрост заявіў пра асноўныя напрамкі афіцыйнай контрпрапаганды, у прыватнасці, пра неабходнасць праверыць фінансавыя крыніцы існавання апазіцыі. Такім чынам, пачаў вымалёўвацца мяккі сцэнар, згодна з якім кропкавыя рэпрэсіўныя меры, ў камбінацыі з інтэнсіўнай прапагандай у дзяржаўных медыях, мусілі б прывесці да дыскрэдытацыі апазіцыі ў вачах грамадства і адначасова да яе дэмаралізацыі задоўга да галасавання.

Фактар страху

Мяккі сцэнар, аднак, быў відавочна радыкалізаваны самім прэзідэнтам Лукашэнкам, калі ён выказаў, у сваім інтэрвью расійскай газеце “Комсомольская Правда”, падазрэнні наконт таго, што здыскрэдытаваўшая сабе апазіцыя больш не выклікае цікавасці на Захадзе, і што, дзеля таго, каб вярнуць гэтую цікавасць, яна будзе гатова пайсці на розныя правакацыі, уключаючы выбухі.

Сам па сабе факт таго, што выбухі адбыліся на наступны дзень пасля публікацыі інтэрвью, падчас святкавання Дня Рэспублікі ў Мінску, даў нагоду апанентам улады падазраваць саму ўладу ў правакацыі, якой можна будзе выкарыстацца, каб апраўдаць рэпрэсіі супраць апазіцыі падчас кампаніі. Аднак, той факт што галоўнай “ахвярай” выбуху стаў былы сакратар Рады Бяспекі Віктар Шэйман, які быў абвінавачаны Лукашэнкам у бяздзеянні ў супрацьдзеянні хуліганам, паказвае, што інцыдэнт мог быць часткай u1074 вялікай і ўжо некантралюемай гульні ва ўладных колах і сілавых структурах. Падзенне Шэймана, якога лічаць прыхільнікам жорсткай лініі і правадніком расійскіх інтарэсаў у Беларусі, указвае на тое, што ва ўладных колах усё большую вагу набывае маладое пакаленне прагматыкаў, якія гуртуюцца вакол Віктара Лукашэнкі і якія, згодна з тэорыямі, будуць шукаць шляхі нармалізацыі адносінаў з Захадам. Аднак, у той жа час, нават калі самі прадстаўнікі ўлады (але, аднак, не сродкі масавай інфармацыі) і ўстрымаліся ад таго, каб наўпрост абвінаваціць апазіцыю ў арганізацыі выбухаў, менавіта яе прадстаўнікі (або, дакладней, прадстаўнікі радыкальных моладзевых груповак, нават калі апошнія і спынілі сваё існаванне пэўны час таму) аказаліся за кратамі па падазрэнні ў датычнасці да выбухаў. Такі сцэнар нам падаецца непазбежным, таму што цалкам што вінаватых у такіх дзеяннях у Беларусі будуць шукаць найперш сярод апазіцыі. Болей таго, выбух 4 ліпеня, магчыма, будзе выкарыстоўвацца як нагода для пераследу палітычных апанентаў пэўны час, які не будзе абмежаваны рамкамі перадвыбарчай кампаніі.

Выбух ужо стварыў адмысловы фон для перадвыбарчай кампаніі, паколькі беларускія улады, калі яны сапраўды хочуць нармалізацыі стасункаў з ЕС, цяпер мусяць, у дадатак да “хатняй працы” па правядзенню празрыстых выбараў, яшчэ і ўстрымацца ад жорсткіх мерах у дачыненні да палітычных апанентаў і правесці аб’ектыўнае расследаванне інцыдэнту. У той жа час, не выключана, што ўстрыманне ад рэпрэсіяў будзе выкарыстана, разам з адстаўкай Шэймана, як доказ доўгачаканай лібералізацыі пры адсутнасці прагрэсу з самімі выбарамі.

Высновы

За два з паловай месяцы да выбараў, можна зрабіць выснову, што асноўныя палітычныя гульцы або не маюць дастатковай матывацыі, або рэсурсаў, каб змяніць звыклы сцэнар правядзення выбараў. Афіцыйны Мінск проста не будзе здольны да таго, каб за два месяцы змяніць алгарытм дзеянняў усяго дзяржаўнага апарату і падмацаваць гэты злом інфармацыйна, лагістычна і ідэялагічна. Таму, улады хутчэй за ўсё абмяжуюцца касметычнымі мерамі, такімі, як дазвол большай чым звычайна колькасці прадстаўнікоў апазіцыі ўдзельнічаць у працы акруговых выбарчых камісій. У той жа час, нягледзячы на тое, што выбары ператварыліся ў своеасаблівы тэст на сапраўднасць намераў што да нармалізацыі стасункаў з Еўропай, можна зрабіць прагноз, што беларускія ўлады паспрабуюць дамагчыся гэтай нармалізацыі іншымі саступкамі, такімі, як увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ці

вызваленне астатніх палітычных зняволеных. Таксама магчыма, што некаторыя са зноўабраных дэпутатаў складуць “канструктыўную апазіцыю” ў новым складзе Палаты прадстаўнікоў. У любым выпадку, у выбараў, што прызначаныя на 28 верасня, маюць нашмат большую міжнародную, чым уласна ўнутрыбеларускую інтрыгу.

Тэкст публікуецца паводле сайту Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (Вільня)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?