У Петрыкаўскім раёне паводкавымі водамі ад ракі Прыпяць падтапіла два ўчасткі грунтавай дарогі Петрыкаў - Вялаўск, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС Беларусі. Працягласць участкаў падтаплення - па 100 м. Адлегласць паміж імі складае адзін кіламетр.

Жыццядзейнасць ў населеных пунктах Вялаўск, Чарноцкі, Шастовічы і Маісеевічы не парушаная. Пагрозы жылым дамам, гаспадарчым будынкам, адміністрацыйным будынкам няма. Паромная пераправа працуе ў кругласутачным рэжыме.

У выпадку далейшага падвышэння ўзроўню вады і немагчымага праезду па дадзенай аўтадарозе ёсць аб'язная дарога праз Мазыр.

Для прыняцця мер аператыўнага рэагавання маніторынг паводкавай абстаноўкі ратавальнікамі ажыццяўляецца кругласутачна.

У МНС нагадалі правілы паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага характару. Пры пагрозе падтаплення і падтапленні дваровых тэрыторый жыхарам рэгіёну неабходна выконваць меры бяспекі.

У выпадку рызыкі паводкі трэба адключыць электрычнасць, усе награвальныя прыборы і газ, печы. Варта перанесці запасы агародніны са склепа, а таксама мэблю, электраабсталяванне і асабістыя рэчы на верхнія паверхі або вышэйшыя месцы (гарышчы і г.д.). У месцах, недаступных для вады, неабходна зрабіць запас цёплых рэчаў, ежы, пітной вады, лекаў. Таксічныя рэчывы, такія як пестыцыды і інсектыцыды, трэба змясціць у надзейнае месца, недаступнае для вады, каб не выклікаць забруджвання. У двары дома трэба замацаваць рэчы і прадметы, прыбраць усё, што можа быць знесена вадой. Свойскую жывёлу варта эвакуіраваць у бяспечнае месца. Загадзя неабходна падрыхтаваць плыўсродкі (лодкі, плыты з бярвення і падручнага матэрыялу).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?