У адным з аддзяленняў Беларусбанка ў Мінску з'явіўся валютна-абменны тэрмінал, які выдае не толькі банкноты, але і манеты. Для гэтага прылада мае не толькі дыспенсер для купюр, але і хопер для выдачы манет.

Праз тэрмінал можна самастойна абмяняць даляры, еўра і расійскія рублі на наяўныя беларускія рублі. Пакуль што адзіны ў Беларусі падобны валютна-абменны тэрмінал усталявалі ў аддзяленні Беларусбанка ў гандлёвым цэнтры «Сталіца».

«Для зручнасці выкарыстання тэрмінала на экране прылады адлюстроўваюцца бягучыя курсы валют, устаноўленыя банкам, і наміналы дазволеных да прыёму купюр. Плата за правядзенне аперацыі абмену валют не спаганяецца. Па сваёй сутнасці правядзенне аперацыі ў дадзенай прыладзе падобна з выкарыстаннем банкамата альбо інфакіёска з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў», — удакладняюць у банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?