Місію АБСЭ, якая будзе назіраць за беларускімі парлямэнцкімі выбарамі, узначаліў нямецкі дыплямат Ганс-Генрых Арэнс.

Для Беларусі гэта ўжо ня новая пэрсона. Менавіта Арэнс узначальваў місію АБСЭ, якая працавала ў Беларусі падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў.

Тым часам, у Беларусь ужо прыехалі першыя тры прадстаўніка місіі назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах. За некалькі дзён ж да выбараў заплянаваны прыезд кароткатэрміновых назіральнікаў. Гэтая група будзе самой шматлікай - каля 300 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0