Венгерскі парламент на гэтым тыдні абмяркуе магчымасць забароны чырвонай зоркі на лагатыпе вытворцы піва Heineken ў рамках закона, якім забараняецца выкарыстанне знакаў нацысцкага і камуністычнага рэжымаў. Пра гэта паведамляе ЕўраПраўдаса спасылкай на Politico.

Урад Віктара Орбана раней заявіў, што забарона такіх знакаў, як свастыка і серп і молат з'яўляецца «маральным абавязкам».

Законапраект, якім прапануецца забарона на камерцыйнае выкарыстанне падобных знакаў, быў прадстаўлены на мінулым тыдні віцэ-прэм'ерам Жолтам Сем'енам і старшынёй кабінета прэм'ера Янашам Лазарам.

Сем'ен заявіў, што лагатып галандскага вытворцы піва мае «выразны палітычны сэнс».

Heineken змяшчае малюнак зоркі на лагатыпе з самага пачатку свайго заснавання (другая палова 19 стагоддзя), у 1930-х гадах зорка стала чырвонай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?