У Польшчы праводзяць акцыю для прыцягнення турыстаў, якая ўжо добра зарэкамендавала сябе летась. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу Мінспорту Польшчы.

warsawtour.pl

Акцыя адбудзецца з 31 сакавіка па 2 красавіка і атрымала назву «Выхадныя за паўцаны». Праводзяць яе Міністэрства спорту і турызму Польшчы і Нацыянальная турыстычная арганізацыя.

Адзначаецца, што гасцініцы, кавярні, музеі і іншыя турыстычныя аб'екты ў дні акцыі знізяць цэны мінімум на 50%. Даведацца пра месцы, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве, можна з дапамогай адмысловай карты.

Міністр спорту і турызму Польшчы Вітальд Банька адзначыў, што дзякуючы акцыі плануецца прыцягнуць больш за 100 тысяч турыстаў. Летась дзякуючы падобнай ініцыятыве ў дні зніжак Польшчу наведалі каля 60 тысяч падарожнікаў.

Сярод мэтаў акцыі — ажывіць унутраны турызм. Аўтары ідэі хацелі падоўжыць турыстычны сезон, а таксама павялічыць цікавасць да вандраванняў на выхадных і зрабіць запатрабаванымі паездкі па краіне сярод палякаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0