У картаграфічным сэрвісе Google Maps з'явілася новая функцыя. Цяпер там можна адзначыць месца, дзе вы запаркавалі свой аўтамабіль. Раней гэтая функцыя працавала выключна ў аўтаматычным рэжыме, цяпер адзначаць парковачнае месца можна ўручную.

Магчымасць адзначаць месца паркоўкі ўручную з'явілася з-за таго, што аўтаматычны рэжым не заўсёды дакладна працаваў. Распрацоўшчыкі адзначаюць, што дадзеная функцыя асабліва актуальная ў вялікіх гарадах, дзе людзі пакідаюць свае машыны на буйных паркоўках.

На дадзены момант функцыя знаходзіцца на стадыі тэставання і даступная не для ўсіх карыстальнікаў.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0