Тэлефон Цэнтра інфармацыі і сувязяў з грамадкасцю КДБ не адказвае. Пацверджання арыштаў ад Следчага камітэта таксама пакуль няма.
Кіраўнік прэс-службы МУС Канстанцін Шалькевіч сказаў Свабодзе, што не ведае такіх прозвішчаў — Лазоўскі, Яўдаха і Дундукоў — і не можа паведаміць, затрыманыя яны ці не.
«Калі нешта зрабілі і за гэта затрыманыя, тады так. Але мне прозьвішчы затрыманых не паведамляюць і дзе яны цяпер, ня ведаю», — адказаў Канстанцін Шалькевіч.
СІЗА нумар 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску прозвішчаў тых, каго там утрымліваюць, праз тэлефон не паведамляе.
