«Старая вярба дасягнула ўражальных памераў: вяршыняй кроны ўзвышалася над будынкам, — распавядае дырэктар Ліцэя БДУ Макар Шніп. — Вядома, захоўваць хай і любімае дрэва на шкоду бяспекі вучняў мы не маглі. Калі дрэва пілавалі, увесь ліцэй стоўпіўся каля вокнаў. Нам суперажываў увесь інтэрнэт — развітанне з ліцэйскай вярбой стала падзеяй у сацыяльных сетках і трапіла ў навіны».

Новае дрэва пасадзілі на месцы паўвекавой вярбы, якая ўпрыгожвала ўнутраны дворык будынка на Ульянаўскай з моманту пераезду сюды Ліцэя БДУ.

15-гадовая вярба стала падарункам ад выпускнікоў ліцэя і кампаніі «А-100 Дэвелапмент», забудоўшчыка раёна «Новая Баравая».

Раён «Новая Баравая», у якім жывуць і працуюць у тым ліку выпускнікі Ліцэя, падарыў маладую здаровую расліну, якая павінна стаць новым сімвалам мудрасці і юнацтва для будучых пакаленняў ліцэістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?