Выбаршчыкі, якія адбываюць пакараньне ў выглядзе арышту, маюць права галасаваць на выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў. Такое тлумачэньне дала Цэнтральная выбарчая камісія на пасяджэньні ў Менску.

У адпаведнасьці з рашэньнем ЦВК грамадзяне, што адбываюць пакараньне ў выглядзе арышту ў арыштанцкіх дамах, сьледчых ізалятарах і турмах, галасуюць па месцы прыбываньня. Кіраўнікі адпаведных установаў падаюць сьпісы ў акруговыя выбарчыя камісіі не пазьней 12 верасьня.

Бюлетэнь для галасаваньня выдаецца пры прад’яўленьні пашпарту, а ў выпадку яго адсутнасьці – пры прад’яўленьні асабістай справы.

Па дадзеных ЦВК, на сёньняшні момант пакараньне ў выглядзе арышту ў Беларусі адбываюць крыху болей за тысячу чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?