Арцём Скарабагаты паходзіць з вядомай шматдзетнай беларускамоўнай сям’і Скарабагатых. Хлопец вучыцца за мяжой. 15 сакавіка ён прыехаў у Мінск да сям’і і наведаў Марш недармаедаў. Арцём ехаў у тым самым тралейбусе, дзе былі затрыманні.

Арцём Скарабагаты ў судзе Цэнтральнага раёна. Фота Ірыны Арахоўскай

Арцём Скарабагаты ў судзе Цэнтральнага раёна. Фота Ірыны Арахоўскай

Арцёма пасля затрымання змясцілі ў адзін з мікрааўтобусаў.

Праз нейкі час ён уцяміў, што можа адчыніць дзверы аўтобуса. На першым святлафоры Арцём націснуў патрэбны рычаг і крыкнуў: «Уцякайце!» Некалькі затрыманых кінуліся наўцёкі. Некалькім хлапцам удалося ўцячы. Сам Скарабагаты застаўся ў бусе.

Арцём разам з маці чакае прысуд. Фота Ірыны Арахоўскай

Арцём разам з маці чакае прысуд. Фота Ірыны Арахоўскай

Суд даў Арцёму Скарабагатаму 15 сутак зняволення. Ён выйдзе на волю 30 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?