Працоўная акцыя пройдзе ў Курапатах 25 сакавіка, паведаміў сёння журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, перадае БелТА.

«Федэрацыя прафсаюзаў заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян, арганізацыі незалежна ад палітычных прыхільнасцяў, веравызнання прыняць удзел у гэтай добрай справе», — сказаў старшыня ФПБ. Ён адзначыў, што заяўкі на ўдзел ад грамадзян і арганізацый ужо паступаюць.

Міхаіл Орда таксама адзначыў, што плануецца аб'явіць конкурс на стварэнне мемарыяла памяці і смутку ў Курапатах. Конкурс будзе праходзіць адкрыта. Праект мемарыяла, які стане пераможцам, павінен будзе ўвасабляць гістарычнае значэнне Курапатаў.

«Мы сёння павінны разам пераадольваць існуючыя складанасці і захоўваць памяць, - падкрэсліў Міхаіл Орда. - Нельга на памяці зарабляць сумнеўныя палітычныя дывідэнды, тым больш калі гэтымі правакацыямі карыстаюцца для таго, каб разгайдаць грамадства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0