Тэлеканал АНТ вечарам паведаміў пра падрабязнасці затрымання аднаго з удзельнікаў «Белага легіёна». Размова ў сюжэце вялася пра Віктара Данілава.

«У кватэры ў затрыманага — карціна невядомага мастака. На ёй — хаваюць твары ўзброеныя людзі ў касках, камуфляжнай форме побач з БТРам на фоне Дома ўрада. Асаблівасць карціны — кроў. У рэчах Данілава знайшлі сцяг анархістаў. Маўляў, калекцыйная рэч. А яшчэ бронекамізэлька, спецпрыналежнасці для рыштунку аўтаматных магазінаў. А вось і баявая зброя — тры карабіны! Акрамя ўсяго гэтага — прывезеныя з Украіны ўлёткі. Адна з іх — памятка для ўдзельнікаў добраахвотніцкіх ваенізаваных фармаванняў», — зазначалася ў сюжэце.

Была прыведзена таксама і «кароткая даведка» пра «Белы легіён».

«Падчас вулічных акцый 90-х баевікі «Белага легіёну» былі «кулакамі апазіцыі». Яны прарывалі кардоны міліцыі, ўдзельнічалі ў беспарадках разам з украінскімі радыкаламі з УНА-УНСО ў 1996-м, закідвалі міліцыю камянямі ў 1999-м. У «нулявых» «Белы легіён» абвясціў, што спыняе дзейнасць. Аднак на самай справе ён толькі залёг на дно, чакаючы свайго часу. Увесь гэты час яго байцы займаліся тым жа, чым і раней: праводзілі трэніроўкі ў лясах. Толькі ў прэсе падавалася гэта як патрыятычныя лагеры, дзе дзяцей вучаць «любіць радзіму», — было адзначана ў сюжэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0