У Менску на будоўлі дому па Лагойскім тракце ўпаў з вышыні 50‑гадовы сталічны жыхар.
Як удакладнілі ў аддзяленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкаму, муляр упаў зь дзявятага паверху і ад атрыманых цялесных пашкоджаньняў загінуў на месцы здарэньня.
Паводле папярэдніх зьвестак, прычынай здарэньня стала парушэньне тэхнікі бясьпекі.