«Аліварыя» прэзентавала новы гатунак у гонар графа Чапскага ФОТА І ВІДЭА
23 сакавіка «Аліварыя» прэзентавала спецыяльную лінейку еўрапейскага піва — Karol Jan. Варыць гатунак пачалі на гэтым тыдні ў бровары, пабудаваным легендарным мэрам Мінска — Каралем Янам Чапскім.
Такім чынам кампанія вырашыла аддаць належнае аднаму са сваіх заснавальнікаў. «Караль Ян Чапскі вядомы тым, што пры ім Мінск стаў прасунутым еўрапейскім горадам з тэлефонам, трамваем, электрастанцыяй, броварам, — кажа генеральны дырэктар піваварнай кампаніі «Аліварыя» Дзяніс Шарсценнікаў. — Мінчукі цяпер шмат падарожнічаюць і шмат чаго каштавалі. Нашы півавары, натхніўшыся справамі вялікага кіраўніка горада, які імкнуўся прыўносіць лепшае з Еўропы дадому, зварылі два першыя гатункі Karol Jan: светлае піва ў бельгійскім стылі Blonde і традыцыйнае нямецкае цёмнае піва «Dunkel».
Karol Jan Blonde — гэта светлае піва ў бельгійскім стылі, мяккае і шчыльнае. Валодае светла-залацістым колерам. Цела высакашчыльнае і круглявае, са шчыльнай высокай пенай. Смак піва сухі і насычаны. Пераважаюць соладавы і кветкава-фруктовы водары.
Karol Jan Dunkel — цёмнае традыцыйнае нямецкае піва з насычаным соладавым смакам і ледзь прыкметнай горыччу. Валодае светла-каштанавым колерам. У смаку гэтага піва прысутнічаюць водары падсмажанага хлеба з маслам, карамелі і інжыру.
Ад сёння новыя гатункі ўжо можна знайсці на паліцах у крамах. Для першай партыі зварылі каля 150 тысяч літраў піва. Пры гэтым трэба адзначыць, што гатунак мае не сезонны характар: яго можна будзе знайсці заўжды ў краме.
Таксама ў Мінску ўпершыню з'явіўся неафіцыйны дворык Чапскага па адрасе Зыбіцкая, 6. У дворыку мінскага бара «Чапскі бар» з'явілася сімвалічная «зорка» у гонар графа.
З нагоды прэзентацыі піва мы, разам з кампаніяй «Аліварыя» падрыхтавалі пяць малавядомых фактаў пра Караля Яна Чапскага:
Паглядзелі? А цяпер паспрабуйце прайсці тэст.
ПРАЗМЕРНАЕ ЎЖЫВАННЕ ПІВА ШКОДЗІЦЬ ЗДАРОЎЮ
ТАА «Сетте Студия» УНП 192409356
Каментары