«Я думаю, што гэтае злачынства можна раскрыць», — заявіў міністар унутраных спраў Беларусі Уладзімер Навумаў, камэнтуючы журналістам 31 ліпеня ход расьсьледаваньня крымінальнай справы аб выбуху ў Менску на канцэрце, прысьвечаным Дню незалежнасьці.

«Для гэтага ёсьць дастаткова падстаў, і вядзецца вялікая работа. Думаю, што канчатковым вынікам гэтай работы будзе раскрыцьцё злачынства, але як хутка гэта адбудзецца — мне сказаць цяжка», — сказаў У.Навумаў.

Паводле слоў міністра, з часу пачатку расьсьледаваньня ў ім удзельнічаюць спэцыялісты з Расеі. У праваахоўных органаў суседняй краіны ёсьць магчымасьць правядзеньня шэрагу экспэртыз, якія ў Беларусі не робяць, і ёсьць «штатныя падыходы да расьсьледаваньня асобных момантаў», зь якімі ў краіне раней не сутыкаліся, зазначыў У.Навумаў.

Акрамя таго, паведаміў ён, на розных этапах расьсьледаваньня па просьбе беларускага боку задзейнічаны прадстаўнікі праваахоўных органаў яшчэ пяці краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?