Упраўленьне ўнутраных спраў на транспарце МУС распаўсюдзіла прыкметы выбухованебясьпечных прадметаў і правілы паводзінаў пры іх выяўленьні.
Выбухованебясьпечна,
- калі партэфлі, валізкі, скруткі, скрыні і г.д. знаходзяцца ў грамадзкім месцы без гаспадара;
- калі маса прадмета незвычайна вялікая;
- калі ад прадмета цягнецца расьцяжка, дрот і г.д.;
- калі ў ім нешта шуміць ці цікае;
- калі на ім усталяваныя крыніцы сілкаваньня, антэны, правады;
- калі на ім або побач зь ім ёсьць элемэнты этыкетак, штатнай упакоўкі вайсковых боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- калі на ім прымацаваны або ўсталяваны мабільны тэлефон.
Пры выяўленьні такіх прадметаў праваахоўнікі раяць:
- не ствараць і не дапускаць панікі;
- адысьціся на бясьпечную адлегласьць;
- не дакранацца, не падымаць і не перасоўваць выяўленыя прадметы;
- не рабіць ніякіх спробаў іх абясшкодзіць — гэта праца для кваліфікаваных спэцыялістаў.
Тым часам сьледчыя звузілі сфэру інтарэсаў да двух здымкаў.
Калі хто каго пазнае, або пабачыць сябе, хай зьвернецца да міліцыянтаў па тэлефонах
- (029) 632–02–09 (Velcom)
- (029) 851–67–50 (МТС)
- (017) 229–40–96
- (017) 227–40–90
- (017) 222–85–63