Расейская тэнісістка Марыя Шарапава будзе вымушаная прапусьціць тэнісны турнір на Алімпіядзе ў Пэкіне.

Як паведамлялася ў чацьвер на англамоўным сайце спартсмэнкі, яна ня зможа выступіць праз траўму правага пляча, якую яна атрымала на турніры ў Манрэале ў сераду. Дактары знайшлі два невялікіх надрывы сухажыльля, якія давядзецца досыць доўга лячыць.

«Няма ніякіх шанцаў, што я буду гуляць у Пэкіне», – напісала Шарапава. Яна падкрэсьліла, што вельмі засмучаная. Між тым, на расейскамоўным сайце тэнісісткі інфармацыі пра тое, што яна ня едзе на Алімпіяду пакуль няма.

Алімпійскі тэнісны турнір пачнецца 10 жніўня. Беларусь на ім прадставяць Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова, Тацяна Пучак, Настасься Якімава і Максім Мірны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?