У чацвер, 23 сакавіка, у цэнтры Кіева быў застрэлены экс-дэпутат Дзярждумы Дзяніс Вараненкаў. Пазней з'явілася відэа з камер відэаназірання, якія зафіксавалі момант забойства, паведамляе Дождь.

Былога дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вараненкава забілі ў цэнтры Кіева 23 сакавіка. Ахоўнік Вараненкава некалькі разоў стрэліў у нападніка на дэпутата. Пазней кілер памёр у рэанімацыі ад атрыманых раненняў.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка заявіў, што Вараненкава забіў ураджэнец Севастопаля Павел Паршоў. Герашчанка назваў яго агентам расійскіх спэцслужбаў, які праходзіў навучанне ў расійскай «школе для дыверсантаў». Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў гэтыя абвінавачанні «абсурднымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?