Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім накіравала зварот генеральнаму пракурору А. Канюку ў справе жорсткага затрымання і збіцця палітыка Алеся Лагвінца. Ліст змешчаны ў фэйсбуку Анісім.

Алесь Лагвінец быў жорстка затрыманы ў Мінску ў чацвер і збіты. У яго дыягнаставаны чэрапна-мазгавая траўма, страсенне і зламаны нос. З суда Лагвінца адвезлі ў бальніцу.

«23 сакавіка 2017 г. у Маскоўскім раёне г. Мінска быў затрыманы сябра Сакратарыята ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», вядомы палітолаг і грамадскі дзяяч Алесь Лагвінец. Падчас затрымання яго моцна збівалі, у выніку чаго былі нанесены шматлікія пашкоджанні, што запатрабавала неабходнасць выкліку хуткай дапамогі непасрэдна ў будынак суда», — гаворыцца ў звароце

«У сувязі з гэтым фактам неапраўданага прымянення фізічнай сілы, бо затрыманы не аказваў супраціўлення, прашу Вас неадкладна пачаць пракурорскую праверку ў адносінах да дзеянняў асоб, якія праводзілі затрыманне Алеся Лагвінца. На маю думку, такія дзеянні падлягаюць прыцягненню не проста да адміністрацыйнай, але крымінальнай адказнасці», — напісала Алена Анісім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0