Цікавасьць у інвэстараў выклікаюць таксама Менскі, Асіповіцкі і Магілёўскі рамонтныя заводы.

Гомельскі вагонарамонтны завод (ГВЗ) рэалізуе пяцігадовы праект з адной з найбуйнейшых украінскіх машынабудаўнічых кампаніяў — Крукаўскім вагонабудаўнічым заводам (КВБЗ), паведаміў украінскі «КоммерсантЪ». Праект прадугледжвае сумесную пабудову 125 вагонаў. Супрацоўніцтва пачалося з красавіка, калі ўкраінская кампанія пачала пастаўляць у Гомель камплектуючыя. Спачатку, у рамках праграмы абнаўленьня чыгуначнага саставу, беларускі бок меркаваў набыць да 20 пасажырскіх вагонаў. Цяпер аб’ём закупак можа павялічыцца да 25-30 вагонаў. Усяго, згодна праграмы, неабходна замяніць 400 з 1700 наяўных вагонаў.

Як адзначае kommersant.ua, украінская кампанія не зьбіраецца абмяжоўвацца толькі часовым супрацоўніцтвам з Гомельскім заводам. КВБЗ плянуе ўдзельнічаць у прыватызацыі заводу ў наступным годзе. Ня выключанае зьліцьцё кампаніяў. Цікавасьць у інвэстараў выклікаюць таксама Менскі, Асіповіцкі і Магілёўскі рамонтныя заводы, на базе якіх можа быць наладжаная вытворчасьць.

ААТ «Крукаўскі вагонабудаўнічы завод» вырабляе грузавыя (плятформы, цыстэрны, крытыя вагоны) і пасажырскія вагоны. Каля 26% акцыяў заводу належаць холдынгавай кампаніі «ТЭКО-Днепраметыз», рэштай валодае група «Прыват».

СП, паводле kommersant.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0