Авіякампанія «Аэрафлот — расійскія авіялініі» 26 сакавіка адмяняе рэйс SU1840 з Масквы ў Мінск вылетам у 13.50. Такая інфармацыя размешчаная на анлайн-табло аэрапорта Шарамецьева, паведамляе БЕЛТА.

Адпаведна, не будзе выконвацца 26 сакавіка зваротны рэйс SU1841 ў 16.30 з Мінска ў Маскву.

Пра прычыны адмены не паведамляецца. Паводле даных анлайн-табло, 26 сакавіка ў Шарамецьева не будуць выкананыя каля двух дзясяткаў рэйсаў па розных кірунках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0