«Горе народу, если рабство
не смогло его унизить, такой
народ создан, чтобы быть рабом.»
(П.Чаадаев, афоризм № 110)

Ненавіджу гэты час,
Што размежыў наша ў нас.
Ненавіджу.
Вось ідзе рукасты раб.
Вось гурма гарластых баб.
Ненавіджу.
Род іх цёмны і вырод,
Што мянуецца: народ —
Ненавіджу.
Вунь віхляецца іх сцяг,
Быццам п’яніца ў гасцях.
Ненавіджу.
Там — касцёл, а тут — царква.
Хто ж — Варшава ці Масква —
Даканаюць?
Дзеці ж іхнія мяне
Ў негаблёванай труне
Закапаюць.
Хай напішуць: «Здесь лежит
Тот, кто вместе с нами жить
Ненавидел».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0