Анархісты ў сваёй суполцы ў сацсетках распавялі падрабязнасці свайго затрымання 25 сакавіка. На праспекце Незалежнасці актывісты дасталі банэр і сцягі і нейкі час прайшлі з імі ў складзе невялікай групы людзей. Але вельмі хутка пад’ехаў аўтобус з сілавікамі, анархісты сталі, счапіўшыся рукамі, і спрабавалі супрацьстаяць затрыманню. Людзей пакідалі ў аўтобус, білі іх і нават станавіліся на галаву.

Мікола Дзядок (былы палітвязень, анархіст) паспрабаваў супраціўляцца, як вынік відавочцы кажуць, што з аўтобуса яго проста «выносілі нагамі». Хлопец апынуўся ў Партызанскім РУУС, аднак на наступны дзень яго знайшлі ў шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай у суправаджэнні канвою.

На фота: затрыманыя фатаграфуюцца ў аўтазаку 

На фота: затрыманыя фатаграфуюцца ў аўтазаку 

Родныя толькі сёння змаглі перадаць сыну неабходныя сродкі гігіены і бялізну.

«Мы даведаліся, што Мікола ў шпіталі, і паспрабавалі ўвечары прарвацца ў палату да сына, але міліцыянты паводзілі сябе агрэсіўна. Крычалі на нас і загадвалі «сыходзіць», бо нам нельга знаходзіцца побач з ім. Сёння ўжо паводзілі сябе больш адэкватна і дазволілі перадаць рэчы і трошкі пагутарыць. Праўда, як там пагутарыш, калі ў палаце адразу чатыры афіцэры міліцыі з Міколам і слухаюць усё?!» — распавёў Аляксандр Дзядок, бацька Міколы.

У Міколы Дзядка выявілі чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені, пашкоджанні мяккіх тканак, у яго падбітае вока. Цяпер актывіст праходзіць абследаванне ў шпіталі хуткай дапамогі на вуліцы Кіжаватава. Паводле дактароў, Дзядка пратрымаюць у палаце прыкладна да чацвярга.

Актывіста чакае адміністратыўнае разбіральніцтва. На хлопца былі складзеныя два адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве» і «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?