У расійскіх рэгіёнах стартавала бестэрміновая ўсерасійская стачка дальнабойшчыкаў, якія патрабуюць адмены плацежнай сістэмы «Платон». Адзін з заяўленых лозунгаў пратэстнай акцыі — недавер прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, паведамляе ВВС.
Акцыя пратэсту праходзіць у многіх расійскіх рэгіёнах. Арганізатары стачкі заяўлялі, што па магчымасці будуць старацца правесці яе ва ўсіх рэгіёнах краіны.
27 сакавіка ўдзельнікі стачкі плануюць спыніць перавозку грузаў, у буйных гарадах будуць ладзіцца мітынгі і выбудоўвацца калоны ўздоўж дарог. Таксама не выключалася перакрыццё дарог фурамі падчас правядзення пратэстнай акцыі.
0
0
0
0
0
0