Функцыі па аказаньні першаснай мэдычнай дапамогі будуць падзеленыя між хуткай і неадкладнай службамі. Такая сыстэма да канца году пачне працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намесьніца начальніка ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч.

Паводле ейных слоў, у працэсе ўкараненьня новай сыстэмы хуткая мэдычная дапамога стане выяжджаць па выкліку ў эсктраных выпадках цягам 15 хвілін — прычынай гэтаму можа стаць ДТЗ, траўмы, атручаньні, роды ці раптоўныя захворваньні, якія пагражаюць жыцьцю чалавека (знаходжаньне хворага ў непрытомным стане, сутаргі ці крывацёк) і ў некаторых іншых выпадках.

Служба неадкладнай дапамогі будзе працаваць пры паліклініках і выяжджаць па выкліку цягам гадзіны ў тых выпадках, калі хворы можа крыху пачакаць.

«У структуры выезду хуткай дапамогі сёлета за першы квартал 63 % выклікаў у Менску падпадаюць пад катэгорыю неадкладных. Гэткая ж сытуацыя назіраецца ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі — самы нізкі паказьнік колькасьці неадкладных выклікаў у Берасьцейскай вобласьці, і тое ён роўны амаль 50 %», — адзначыла Людміла Жылевіч.

Пакуль нумар выкліку застанецца адзін для абедзьвюх служб. Вырашаць, якую брыгаджу адправіць па выкліку, будзе дзяжурны фэльчар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0