48-гадовы мінчук Аляксей Галавін, вядомы па сваім удзеле ў «пікеце ў падтрымку Расіі», адправіўся на суткі пасля Дня Волі.

Аляксей Галавін

Аляксей Галавін

25 сакавіка мужчына — выпадкова ці не — аказаўся ў цэнтры горада разам з сябрам. Абодвух затрымалі каля Акадэміі навук каля 11 гадзін, прычым пры трагікамічных абставінах.

Галавін і ягоны сябар вырашылі сфатаграфавацца і папрасілі мінака зрабіць здымак.

А той аказаўся пераапранутым міліцыянтам — гэта быў аперупаўнаважаны упраўлення па наркагандлю Спартак Свістуноў, паведамляюць Naviny.by.

Спартак вырашыў затрымаць сяброў.

27 сакавіка суд Маскоўскага раёна вырашыў, што Галавін вінаваты — лаяўся матам. Вынік — 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?