Падчас акцыі на Дзень Волі ў Мінску 25 сакавіка некаторыя крамы і кавярні нібыта не запускалі людзей, якія хацелі схавацца ад збіцця амапаўцамі. Пра гэта ўдзельнікі шэсця пісалі ў сацыяльных сетках. Установы вывешвалі шыльды аб тэхнічных перапынках, некаторыя проста зачыняліся знутры.

Пра якія кавярні і рэстараны кажуць людзі?

1. Рэстаран «Лідо» (пр-т Незалежнасці, 49)

2. Рэстаран «МакДональдс» (пр-т Незалежнасці, 23)

3. Кавярня «Штоле» (пр-т Незалежнасці, 53)

Вось скрыншоты з сацсетак:

Скрыншот з сайта citydog.by.

Скрыншот з сайта citydog.by.

Што кажуць у кавярнях?

«Лідо»

Да прыёмнай дырэкцыі мы так і не змаглі датэлефанавацца. У адміністрацыі рэстарана «Лідо» на праспекце Незалежнасці не зразумелі сутнасць пытання: «Я нічога каментаваць не буду, бо я не працавала ў гэты дзень. Усе каментары вы можаце атрымаць у дырэктара. Мы працавалі, як звычайна».

«МакДональдс»

Мы адправілі ліст на пошту дырэкцыі «МакДональдс». Вось які прыйшоў адказ:

«У адказ на ваш запыт паведамляем, што рэстаран «МакДональдс» па адрасе пр. Незалежнасці, 23 быў зачынены на непрацяглы час 25 сакавіка з-за тэхнічных прычын, звязаных з аперацыйнай дзейнасцю рэстарана».

«Штоле»

У адміністрацыі вельмі бурна адрэагавалі на абвінавачванні ў закрыцці.

«Наша ўстанова працавала, мы можам прадаставіць чэкі. Калі будзе нейкі паклёп, то я буду судзіцца. Можа, хтосьці дзверы штурхаў не ў той бок? Хто хацеў, той захадзіў, бо была поўная зала людзей. Было шмат разявак, хтосьці сапраўды хацеў схавацца. Мы што, заслон нейкі выстаўлялі? Хай да мяне прыйдзе асабіста той, каго не пусцілі. У нас шмат сведкаў — як наведвальнікаў, так і супрацоўнікаў», — заявілі ў адміністрацыі «Штоле».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?