Амаль 16 гектараў пасеваў збожжа панішчыў статак дзікоў у СВК імя Чарткова Івацэвіцкага раёну.
Сябры камісіі райвыканкаму, якія прыехалі ацаніць страты, толькі ахнулі й рукамі разьвялі: велізарная плошча, дзе рос трыцікале?, была ўся спляжаная.
— Склалася ўражаньне, што статак дзікоў на гэтым полі проста жыў, не сыходзячы ў лес! — з горыччу ў голасе распавядае Вячаслаў Юрчык, галоўны аграном СВК. — Сёньня паляваньне ператварылася ў такую дарагую пацеху, што ніхто ня хоча браць у рукі стрэльбу. А арандатары лясных угодзьдзяў, да якіх прымыкаюць нашыя палі, і ўвогуле заявілі, што зьвера яшчэ мала, яго колькасьць трэба павялічваць. А як выратаваць ураджай?.. Поле, дзе напракудзіў дзік, мы ўзаралі, пасеялі на гэтым месцы пайзу?, цяпер з страхам чакаем нашэсьці зьвера на кукурузу.